Автобусный тур Калядныя цары

  • Маршрут тура
    Покрашава — Замосце — Слуцк — Кіявічы — Семежава (з абедам і ўнікальным абрадам)
  • Тип тура
    Новинки, Однодневная экскурсия, Экскурсионные туры
  • Транспорт:
    Автобус
  • Длительность тура:
    1 день, без ночных переездов
  • СКИДКА ДЕТЯМ ДО 16 ЛЕТ!
Стоимость на человека
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
  Дарослы Дзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.


95

85
Подбор и заказ тура
{{errors}}  
Показать еще
О ТУРЕ
Уладзімір Караткевіч пісаў, што "наша зямля літаральна сочыцца вадою". Сотні крынічак раскіданыя па цэнтральнай частцы Беларусі, дзе бяруць пачатак многія рэкі. Убачім некаторыя з іх, а галоўнае — убачым унікальны абрад з спіса нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА. Адзін дзень у годзе праходзіць шэсце калядных цароў. І гэты дзень мы будзем там! То запрашаем! 

Працягласць экскурсіі: 300 км, 9 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 12.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

Программа тура
Уладзімір Караткевіч пісаў, што "наша зямля літаральна сочыцца вадою". У гэтым мы ўпэўнімся ў весцы ПОКРАШАВА, дзе наведаем святую крыніцу, асвечаную і праваслаўным, і каталіцкім святарамі ў гонар Маці Божай Вострабрамскай. У вёсцы захаваліся старыя будынкі былога бровара, заснаванага ў 1875 г. Міхалам Пакрэўскім. Зараз у іх размешчаны воцатны завод, на якім робяць вінны і яблычны воцат, а таксама воцат "Бальзаміка Салата", які атрымаў высокую адзнаку італьянскіх спецыялістаў. Побач размешчаны пабудаваны ў даваенны час МЛЫН, зараз унутры яго размяшчаецца музей прадметаў вясковай даўніны.

Наталіўшы смагу вадою з Покрашаўскай крыніцы, накіруемся ў веску ЗАМОСЦЕ, дзе знаходзіцца касцел святой Барбары, пабудаваны ў першай палове XVII стагоддзя. Сярод цікавостак вёскі мясцовы Дом культуры, на фасадзе якога захаваліся мазаікі савецкага часу, і помнік легендарнаму савецкаму разведчыку Міхаілу Мукасею.

Далей на нашым шляху паўстане СЛУЦК — адзін са старэйшых гарадоў Беларусі. З'явіўшыся на старонках дакументаў у XI ст., горад паспеў пабываць паўночнай фартэцыяй Тураўскага княства, затым стаў цэнтрам самастойнага княства, якое належала спачатку князям Алелькавічам, затым Радзівілам і захоўвала адносную самастойнасць ажно да 1791 г. У 1441 г. трэцім сярод сучасных гарадоў Беларусі Слуцк атрымаў Магдэбургскае права. З 1652 г. на гербе горада выява крылатага Пегаса, намаляванага Багуславам Радзівілам, якія стаў героем раманаў Генрыка Сенкевіча і Ірыны Данеўскай. Візітоўкамі Слуцка з'яўляюцца Евангелле 16 стагоддзя і старэйшая гімназія Беларусі, святая благаверная княгіня Сафія Слуцкая і яе прапрабабуля Анастасія Слуцкая, пра жыццё якой быў зняты мастацкі фільм. Помнікі гэтым знакамітым жанчынам усталяваны ў гістарычным цэнтры горада. Падчас экскурсіі мы пабачым МІХАЙЛАЎСКУЮ ЦАРКВУ (другая палова XVIII ст), будынкі XIX — пачатку XX ст. — дваранскага сходу, духоўнага і камерцыйнага вучылішчаў, гімназіі, паштовай станцыі. Пастаім на старых гарадскіх валах, дзе захавалася легендарная слуцкая бэра — груша, смак якой у XIX-XX стагоддзях высока ацанілі не толькі беларусы, але і жыхары далекіх Францыі і Амерыкі! Гэты сорт быў выведзены манахамі-бернардзінцамі, будынак манастыра (пачатку XIX ст.) захаваўся каля гарадскіх валоў. А потом нас чакае смачны АБЕД.

Адным з нацыянальных сімвалаў Беларусі сталі знакамітыя СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ, якія ткалі на мясцовай мануфактуры ў другой палове XVIII — пачатку XIX стагоддзяў з шаўковых, срэбных і залатых нітак. Паясы былі неад'емным элементам "сармацкага касцюма" шляхты і магнатаў. Верш Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі" стаў сусветна вядомым хітом дзякуючы ансамблю "Песняры". Тэхналогія вытворчасці паясоў была адноўлена ў XXI ст. на ФАБРЫЦЫ МАСТАЦКІХ ВЫРАБАЎ. Наведаўшы фабрыку і музей пры ёй, мы пабачым адзіны ў свеце ткацкі станок, на якім, як і даўней, ткуць паясы, даведаемся гісторыю "слуцкай персіярні", якая ў XVIII стагоддзі дыктавала моду Еўропе! Слуцкія паясы знаходзяцца ў музейных калекцыях у розных краінах свету.

У вёсцы КІЯВЕЦ агледзім помнік драўлянага дойлідства — царкву Св. Тройцы 1919 году пабудовы.

Знаемства са старадаўнімі традыцыямі ткацтва мы працягнем у МУЗЕІ ў СЕМЕЖАВА. Тэхналогія семежаўскага бранага ткацтва ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. А затым мы паўдзельнічаем у унікальным абрадзе "КАЛЯДНЫЯ ЦАРЫ", які з'явіўся ў Семежава ў XVIII стагоддзі і ў 2009 г. быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА! Толькі адзін раз на год — 13 студзеня з надыходам цемры ў вёсцы адбываецце ФАКЕЛЬНАЕ ШЭСЦЕ апранутых у адмысловую форму "цароў" у суправаджэнні хана Мамая, цара Максіміліяна, Бабы, Дзеда. У хатах вяскоўцаў, куды заходзяць удзельнікі абрада, разыгрываецца драма "Цар Максімільян".


В стоимость тура входит
    • Аўтобус туркласа     • Экскурсія па дарозе     • Агляд крынічкі і бровара ў Покрашава     • Наведванне старога млына (музея) ў Покрашава     • Агляд цікавостак Замосця     • Экскурсія па Слуцку     • Наведванне Музея слуцкіх паясоў     • Наведванне Міхайлаўскай царквы ў Слуцку     • Агляд царквы ў в. Кіявец     • Экскурсія ў Музей ткацтва ў Семежава     • Удзел ў абрадзе “Калядныя цары”     • Абед
Отзывы