Стоимость на человека
Стоимость на 1 туриста в составе сборной группы:
Взрослый |
Ребенок до 16 лет |
|
Стоимость экскурсии для 1 чел. |
75,00 |
65,00 |
Стоимость тура для корпоративных и школьных групп рассчитывается индивидуально под запрос
Подбор и заказ тура
{{errors}}
Показать еще
О ТУРЕ
Працягласць экскурсіі: 110 км, 8 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

Программа тура
СТАНЬКАВА — старадаўняе мястэчка, якое дасягнула свайго росквіту дзякуючы беларускаму шляхецкаму роду фон Гутэн-Чапскіх. На працягу XVIII — пачатку XX стагоддзяў Станькава было цэнтрам шырокіх уладанняў Гутэн-Чапскіх, дзе вялася гаспадарка па прагрэсіўнай еўрапейскай тэхналогіі. І сёння нягледзячы на значныя разбурэнні адчуваецца размах і тонкі густ уладальнікаў маёнтка. Найбольш нас цікавіць Караль Чапскі, які быў гарадскім галавой Менску ў 1890 — 1901 гг. Час яго кіраўніцтва — росквіт эканамічнага і культурнага жыцця Менска. Тут, у Станькаве, ён пахаваны. Падчас экскурсіі мы прагуляемся па тэрыторыі былой сядзібы, агледзім сельскагаспадарчыя пабудовы, уязную браму, "Скарбніцу", дзе пры Чапскіх захоўвалася нумізматычная калекцыя і знаходзілася бібліятэка. У Станькава захаваўся яшчэ і выдатны парк на беразе ракі з адрэстаўраванымі масткамі і альтанкай-ратондай, дзе можна зрабіць нядрэнныя фота. Далей паглядзім на Свята-Мікалаеўскі храм, дзе на пачатку ХХ стагоддзя служыў Фёдар Чарняўскі — бацька СВЯТОЙ ВАЛЯНЦІНЫ МІНСКАЙ. У храме захаваліся яе ручнік, абразы, кнігі. На магілцы Валянціны паблізу вёскі Крысава нават зімой стаяць ружы. У любое надвор'е тут поўна паломнікаў — наведаем і мы гэтае месца…
Далей едзем у ЮЦКІ — помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Юцкоўскія крыніцы". Гэта вельмі прыгожы ледніковы каньён, месца масавага паломніцтва па чыстую і гаючую ваду. Папярэджваем — бярыце пластыкавыя бутэлькі і зручны абутак!
Потым пазнаёмімся з помнікамі ў ВЯЛІКІХ НАВАСЁЛКАХ. Тут была сядзіба Кастравіцкіх — захаваўся сядзібны дом на высокім беразе рэчкі Уса, пабудаваны з цэглы ў 1830-х гадах. Вакол — невялікі пейзажны парк. Захаваўся і двухпавярхоўны мураваны будынак стайні. Непадалеку — магіла знакамітага мастака, пісьменніка Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага). Успомнім мы і знакамітага французскага паэта Гіёма Апалінэра (сапраўднае імя якога Вільгельм Кастравіцкі) — аднаго з найбольш уплывовых дзеячаў еўрапейскага авангарду...
Затым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне войска Полацкага князя Ўсяслава Чарадзея і войска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і стала першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 годам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…
У Гарадзішчы пад старадаўнімі валамі знаходзіцца і каларытная сядзіба-музей "СТАРЫ МЕНСК". Пасля смачнага АБЕДА яе гаспадар Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500). Пад аповед Глеба Лабадзенкі жыцце людзей таго часу стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — журналіст, паэт, блогер і заснавальнік самых масавых у свеце курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы.
Напрыканцы едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы — выдатны музей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца народная традыцыйная культура ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі... Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын, кузню, народную школу... А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

В стоимость тура входит
• Праезд аўтобусам туркласса
• Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
• Экскурсія па Станькава, наведванне рэшткаў сядзібы Чапскіх
• Наведванне магілы Святой Валянціны Мінскай
• Агляд каньёна "Юцкоўскія крыніцы"
• Агляд былой сядзібы ў Вялікіх Навасёлках
• Экскурсія па валах Гарадзішча
• Экскурсія ў музей-сядзібу "Стары Менск"
• Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
• Інтэрактыўная экскурсія па музею з жывой музыкай
• Майстар-клас па старадаўніх танцах
• Абед на сядзібе Отзывы