Автобусный тур Волшебный фонарь Ошмян

  • Маршрут тура (ID 18436)
    Ошмяны — Жупраны — Кушляны — Жодишки — озеро Свирь — Михалишки (с органным концертом и обедом)
  • Дата начала
    08.08.2026
    12.09.2026
  • Тип тура
    Экскурсии по Беларуси 1-2 дня
  • Транспорт:
    Автобус
  • Длительность тура:
    1 день, без ночных переездов
  • СКИДКА ДЕТЯМ ДО 16 ЛЕТ!
О ТУРЕ
И в са­мом де­ле, на этом марш­ру­те промелькнут зыбкие тени мно­гих, очень мно­гих воистину ве­ли­ких ис­то­ри­че­ских пер­со­на­жей: "фонарь", ко­то­рый мы возьмем в руки в Ошмянах, поз­во­лит экскурсантам под опекой знающего экс­кур­со­во­да размотать и прочитать свиток ис­то­рии с его интригующими письменами на пергаментах, на электронных носителях, на се­дых сте­нах па­мят­ни­ков ар­хи­тек­ту­ры, на ста­рин­ных дорогах, трактах, гостинцах. 

Продолжительность экскурсии: 420 км, 14 час
Программа тура
Такім чынам, бярэм у рукі цуд-ліхтар у Ашмянах — і едзем! АШМЯНЫ — былая вялікакняжая рэзідэнцыя, а таксама сталіца некалі самага вялікага ў ВКЛ цуда-павета. Зямлі Ашмянскага павета — найважнейшая частка створанай у 1920 годзе ўраджэнцам Ашмян Люцыянам Жалігоўскім дзяржавы Сярэдняя Літва, прызнанай Лігай Нацый. Гэты горад захаваў у сваім абліччы і планіроўцы характэрныя рысы і яскравыя помнікі тыповага беларускага мястэчка. З ХVI стагоддзя былая Рынкавая плошча збірала вакол сябе найбольш прадстаўнічую забудову павятовага цэнтра. Сярод яе вылучаюцца дзве святыні: стройны, высакарослы касцёл і саманістая царква. Ну а тутэйшую СІНАГОГУ з маляўнічым трохступеністым дахам і рэшткамі ранейшага багатага ўнутранага ўбрання цяпер апекуе з густам аформлены мясцовы КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ, у якім мы і завершым шпацыр па старадаўніх вулачках Ашмян.

Ну, а далей "ліхтар", які мы возьмем у рукі ў Ашмянах, будзе азараць на нашым маршруце сваім чароўным святлом выява Францішка Багушэвіча на месцы вечнага спачыну (ЖУПРАНЫ). У 1900 годзе паэта адпявалі ў сценах Петра-Паўлаўскага касцёла, агніста-чырвоны гатычны сілуэт якога велічна ўзнімаецца над былым мястэчкам. Прах песняра знаходзіцца побач, на могілках. Там жа, у Жупранах, мы сустрэнемся з спешна бягучым у Парыж у пазалочанай карэце Напалеонам (дзесьці пад Жупранамі, не выключана, схаваны яго знакаміты скарб — ва ўсякім разе сляды скарбу губляюцца менавіта тут!).

Працягнецца экскурсія ў чароўным куточку сельскіх краявідаў — маёнтку Францішка Багушэвіча ў КУШЛЯНАХ, у доме-музеі паэта. Захаваўся драўляны сядзібны дом (1896) і каменная стайня. Сядзіба дае магчымасць уявіць, як выглядала ў мінулым "шляхецкае гняздо". А пасаджаная Багушэвічам алея прывядзе нас да знакамітага каменя Мацея Бурачка…

З ліхтаром мы праедзем праз палі найцяжэйшых бітваў Першай сусветнай, убачым грозныя доты, перасячэм лінію фронту і — апынемся ў ЖОДЗІШКАХ на берагах Віліі, якія раскажуць нам няпростую гісторыю прыходу да нас у XVI ст. ідэй еўрапейскай Рэфармацыі, а галасы кальвіністаў можна пачуць і сёння ў тамтэйшым касцёле. Ды акрамя таго, выйдзе тут напаказ для заезджага госця адзіны ў Беларусі дзеючы Вадзяны млын, пабудаваны ў 1781 годзе. Захапляльны музей, велізарнае вадзяное кола, вычварнае добраўпарадкаванне тэрыторыі з масткамі і вадацёкамі не адпускае наведвальніка… Убачым і былы Езуіцкі калегіум (непрымірымая барацьба двух супрацьлегласцяў: пратэстанты — езуіты і чым усё гэта скончылася, — аб гэтым таксама распавядзе ўсюдыісны ліхтар). А затым — смачны АБЕД!

На хвілінку спынімся ў ВІШНЕВА, дзе з найпрыгажэйшага ўзгорка раздаюцца мерныя акорды класіцыстычнай архітэктуры касцёла Св. Тадэвуша...

ВОЗЕРА СВІР і сам пасёлак Свір трэба сапраўды абыходзіць з чарадзейным ліхтаром, бо тут і чароўныя краявіды, і някідкія ў сваёй прыгажосці помнікі, і захапляльная дух панарама з вяршыні старажытнага гарадзішча (горы ДАЎМОНТА) на наваколлі, азёры і пералескі. А яно памятае і караля Стэфана Баторыя, і забойцу "караля Літвы" Міндоўга — мяцежнага князя Даўмонта, які стаў пасля… святым верным князем Цімафеем у Пскове, чыю памяць там шануюць дагэтуль!

І вось, нарэшце, МІХАЛІШКІ… Туды таксама дацягнецца ўсёпранікальнае святло чароўнага ліхтара, каб прадставіць нам ва ўсёй яго нагоды "сармацкае барока" з яго ашаламляльна-супярэчлівым абліччам звонку і ўсярэдзіне — касцёл Св. Міхала. Узведзены ў апошняй трэці ХVІІ стагоддзя, касцёл сваім суровым вонкавым абліччам нагадвае хутчэй сярэднявечную крэпасць, чым храм. Тым больш уражвае кантраст паміж гэтай аскетычнай дэкарацыяй фасадаў і пышнымі формамі барока ў інтэр'еры. Рэльефны дэкор з расліннымі матывамі аплятае сваімі забаўнымі арабескамі алтарныя іконы, якія змяняюць адзін аднаго. У гэтым цудоўным храме мы і патушым наш чароўны ліхтар… да новых падарожжаў з кампаніяй Віапаль!

Прырода надзяліла гэты край ландшафтамі чароўнай, элегічнай прыгажосці… Плыўныя перакаты Ашмянскага ўзвышша падахвочваюць дарогі то з натугай узбірацца на ўзгоркі, то плаўна спускацца з іх. Прытрымліваючыся гэтымі нянуднымі дарогамі, падарожніку толькі і застаецца, што без стомы любавацца дзіўна зменлівымі пейзажнымі карцінамі з інтрыгуючымі ўкрапінамі ў іх сілуэтаў касцёлаў, цэркваў, манастыроў, вясковых сядзіб, хутароў…
Подбор и заказ тура
{{errors}}  
Показать еще
Стоимость на человека

Стоимость экскурсии, бел. руб.:

  Взрослый Ребенок
до 16 лет

Стоимость экскурсии для 1 чел.


195,00

185,00



В стоимость тура входит
    • Праезд аўтобусам туркласу     • Экскурсія па маршруце     • Экскурсія па цэнтры Ашмян, наведванне старажытнай сінагогі     • Экскурсія па Краязнаўчым музеі ў Ашмянах     • Наведванне магілы Ф. Багушэвіча і касцёла ў Жупранах     • Наведванне дома-музея Ф. Багушэвіча ў Кушлянах     • Экскурсія ў музей вадзянога млына ў Жодзішках     • Агляд Езуіцкага калегіума ў Жодзішках     • Пад'ём на гару Даўмонта на беразе возера Свір     • Наведванне касцёла Св. Міхала ў Міхалішках     • Абед
Оплачивается дополнительно
Без доплат!
Отзывы